Трамп анансаваў мыты памерам 50% на медзь
5- 9.07.2025, 9:43
- 2,090

Пасля гэтага ф'ючэрсы на метал у ЗША падскочылі больш як на 10%.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у аўторак сказаў, што ўвядзе 50-адсоткавыя мыты на імпарт медзі, а таксама ў найбліжэйшы час усталюе даўно абяцаныя тарыфы на паўправаднікі і фармацэўтычныя прэпараты, пашыраючы гандлёвую вайну, паведамляе Reuters (пераклад – moscowtimes.ru).
Ф'ючэрсы на медзь у ЗША падскочылі больш чым на 10% пасля абвяшчэння Трампам новых мытаў на метал, які мае крытычнае значэнне для вытворчасці электрамабіляў, вайсковай тэхнікі, электрасетак і многіх спажывецкіх тавараў. Анансаваныя Трампам новыя мыты дапоўняць ужо дзейныя тарыфы на імпарт сталі, алюмінію і аўтамабіляў, але тэрміны іх увядзення пакуль незразумелыя.
Акцыі амерыканскіх фармацэўтычных кампаній аселі пасля пагрозы Трампа ўвесці мыты памерам 200% на імпарт медыкаментаў, хоць, паводле словаў прэзідэнта ЗША, іх увядзенне можа быць адкладзенае прыкладна на год.
«Настаў час Злучаным Штатам пачаць атрымліваць грошы з краінаў, якія нас абіралі... і смяяліся за нашай спінай з таго, якія мы дурныя», – сказаў ён.
Трамп таксама сказаў, што ў сераду раніцай будзе апублікавана як мінімум сем апавяшчэнняў пра мыты, а ў другой палове дня рушаць услед новыя. Ніякіх іншых падрабязнасцяў у сваім паведамленьні ў сацыяльнай сетцы Truth Social ён не прывёў.
Між тым іншыя краіны паведамілі, што паспрабуюць змякчыць наступствы ад анансаваных Трампам мытаў, тэрмін увядзення якіх быў ссунуты з серады на 1 жніўня.