9 кастрычнiка 2025, Чацвер, 0:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ адным ударам дрона знішчылі ўвесь мотатранспарт расейцаў, які тыя сабралі для штурму

УСУ адным ударам дрона знішчылі ўвесь мотатранспарт расейцаў, які тыя сабралі для штурму

«Найлепшы бой – той, які не адбыўся».

На адным з адрэзкаў фронту УС РФ страцілі ўвесь мотатранспарт, які сабралі для будучага штурму. Яго спалілі байцы падраздзялення Sky Fury 3-га батальёна 54 АМБр імя гетмана Івана Мазепы. Пра гэта яны паведамілі ў сваім тэлеграм-канале.

Так, украінскія абаронцы знайшлі памяшканне, дзе расейскія акупанты пачалі збіраць матацыклы для будучага штурму. Штурм так і не адбыўся, таму што расейцам не стала на чым ехаць дзякуючы працы ўкраінскіх аператараў БПЛА. Яны знішчылі цэлы аўтапарк расейскіх штурмавікоў.

«Найлепшы бой – гэта той, які не адбыўся. Адно дакладнае траплянне, і ўвесь мотатранспарт (6 байкаў), які збіраўся для штурму нашых пазіцый – знішчаны», – пракаментавалі ў Sky Fury.

На апублікаваных кадрах відаць, як украінскі дрон залятае ў будынак з акуратна прыпаркаванымі варожымі байкамі, разбіраючы іх на запчасткі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках