23 верасня 2025, aўторак, 2:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Два чалавекі пацярпелі ад укусаў гадзюкі ў Гарадзенскай вобласці

17
Два чалавекі пацярпелі ад укусаў гадзюкі ў Гарадзенскай вобласці

Спецыялісты далі рэкамендацыі.

У Гарадзенскай вобласці два чалавекі звярнуліся па дапамогу праз укус змяі. Паводле словаў пацярпелых, гаворка ідзе пра гадзюку. Абодвум пацыентам прапанавалі неабходную дапамогу ў стацыянары.

Першы пацярпелы – мужчына. Паводле ягоных словаў, гадзюку ён сустрэў падчас пакосу травы. Пры аглядзе медыкі знайшлі на назе мужчыны тры месцы ўкусу, расказалі ў Галоўнай управе аховы здароўя Гарадзенскага аблвыканкама. Каб прадухіліць цяжкія наступствы, пацыента перавялі ў рэанімацыю і ўвялі адмысловую сыроватку. У прэпараце, растлумачылі спецыялісты, змяшчаюцца антыцелы, якія нейтралізуюць атруту ў арганізме. Таксама пацярпеламу прызначылі сімптаматычнае лячэнне. Суткі ён знаходзіўся пад назіраннем у рэанімацыі, далей быў пераведзены ў аддзяленне таксікалогіі.

Другая пацярпелая ад укусу змяі – жыхарка Шчучынскага раёна. Жанчыне таксама ўвялі сыроватку супраць атруты гадзюкі.

Што рабіць пры ўкусе гадзюкі? Рэкамендацыі спецыялістаў:

1. Неадкладна звярнуцца па медыцынскую дапамогу ў найбліжэйшую ўстанову

2. Абмежаваць рухомасць пацярпелага органа

3. Даваць пацярпеламу шмат піцця

4. Апрацаваць рану антысептыкам і накласці стэрыльную павязку

5. Прыняць супрацьалергічныя прэпараты

6. Не накладваць жгут

7. Не прыпякаць рану

8. Не спрабаваць выціснуць або адсмактаць яд самастойна

9. Не ўжываць алкаголь

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках