СБУ затрымала ў Кіеве кітайскіх шпіёнаў
6- 9.07.2025, 14:03
- 10,226

Яны збіралі сакрэтныя тэхналогіі вытворчасці ўкраінскіх ракет «Нэптун».
Контрвыведка Службы бяспекі Украіны затрымала ў Кіеве двух шпіёнаў Кітая, якія збіралі сакрэтныя тэхналогіі вытворчасці ўкраінскіх ракет «Нэптун». Яны спрабавалі нелегальна вывезці ў КНР таемную дакументацыю па ракетным комплексе.
Пра гэта 9 ліпеня паведаміла прэс-служба СБУ. Паводле інфармацыі следства, адзін са шпіёнаў - 24-гадовы экс-студэнт адной з тэхнічных ВНУ Кіева. Ён застаўся ва ўкраінскай сталіцы пасля таго, як у 2023 годзе яго адлічылі за акадэмічную непаспяховасць.

Другі шпіён - яго бацька, які ўвесь час пражываў у Кітаі, але перыядычна ездзіў ва Украіну, каб асабіста каардынаваць агентурную працу сына.
Па матэрыялах справы, экс-студэнт з Кітая павінен быў атрымаць тэхнічную дакументацыю па вытворчасці ўкраінскіх «Нэптунаў».
Для гэтага ён спрабаваў завербаваць грамадзяніна Украіны, які мае дачыненне да распрацовак найноўшых узбраенняў.

Контрвыведка СБУ выкрыла шпіёна яшчэ ў пачатку яго выведвальнай актыўнасці і затрымала «на гарачым» падчас перадачы яму сакрэтных дакументаў.
Пасля быў затрыманы ягоны бацька, які павінен быў перадаць сакрэтныя звесткі ў спецслужбы Кітая.
Падчас ператрусаў у абодвух канфіскаваныя тэлефоны з довадамі іх перапіскі, дзе яны каардынуюць сваю шпіёнскую дзейнасць.

Следчыя СБУ паведамілі затрыманым аб падазрэнні адпаведна з ч.1 арт. 114 Крымінальнага кодэкса Украіны «шпіянаж».
Фігурантам пагражае да 15 гадоў турмы з канфіскацыяй маёмасці.