Forbes: Багацце Ілана Маска зменшылася на $12 мільярдаў
12- 9.07.2025, 15:31
- 2,450

Прычына - сварка з Дональдам Трампам.
Багацце мільярдэра Ілана Маска зменшылася на $12 млрд пасля падзення акцый Tesla на 7%, выкліканага стьварэннем Маскам новай палітычнай партыі пад назвай «Партыя Амерыкі», піша часопіс Forbes (пераклад - сайт Charter97.org).
Інвестары выказваюць незадаволенасць яго палітычнай актыўнасцю, асабліва пасля канфлікту з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам, якога Маск раней падтрымаў ахвяраваннем $288 млн.
Аналітык William Blair Джэд Дорсхаймер панізіў рэйтынг Tesla да «трымаць», паказаўшы на негатыўныя змены ў рэгуляванні рынку электрамабіляў пасля падпісання Трампам маштабнага законапраекта.
Нягледзячы на падзенне, Маск захоўвае статус найбагацейшага чалавека свету з багаццем $393 млрд, апярэджваючы самых блізкіх канкурэнтаў больш чым на $100 млрд.
Аднак з моманту інаўгурацыі Трампа акцыі Tesla ўпалі на 31%.
Аналітык Wedbush Дэн Айвс адзначыў: «Захапленне Маска палітыкай – гэта менавіта тое, чаго інвестары Tesla не хочуць».
Паводле дадзеных Silver Bulletin, 55% амерыканцаў ставяцца да Маску адмоўна - у параўнанні з 45% у канцы мінулага года. Негатыў узмацніўся сярод выбаршчыкаў усіх палітычных напрамкаў.
Продажы аўтамабіляў Tesla таксама пацярпелі: два кварталы запар фіксуюцца рэкордныя падзенні паставак. JPMorgan прагназуе, што 2025 стане горшым для кампаніі з 2022 года.
Маск і Трамп уступілі ў адкрытую сварку, якая абвастрылася пасля абвінавачанняў Маска ў адрас адміністрацыі Трампа ва ўтойванні дадзеных аб Джэфры Эпштэйне.