Наземныя робаты УСУ разбілі расейцаў і захапілі пазіцыю з палоннымі
3- 9.07.2025, 16:09
- 9,860

Упершыню ў гісторыі войнаў.
Упершыню з пачатку поўнамаштабнага ўварвання і наогул у гісторыі сучаснай вайны ўкраінскія вайскоўцы правялі ўнікальную аперацыю з выкарыстаннем толькі дронаў і робатаў. Байцы 3-й асобнай штурмавой брыгады на Харкаўшчыне штурмам узялі ўмацаваную расейскую пазіцыю і захапілі палонных, цалкам выключыўшы ўдзел пяхоты і пазбягаючы страт сярод асабовага складу, піша dialog.ua.
Робаты разбілі расейцаў
Аперацыю правялі зладжана і тэхналагічна. Спачатку варожыя ўмацаванні абстралялі FPV-дроны і наземныя рабатызаваныя комплексы, абсталяваныя супрацьтанкавымі мінамі і кумулятыўнымі зарадамі. Калі наступны наземны робат пачаў набліжацца да разбуранага бліндажу, расейскія салдаты, каб пазбегнуць знішчэння, абвясцілі аб капітуляцыі. Яны напісалі на кавалку кардону, што здаюцца. Гэты сігнал быў заўважаны ўкраінскімі байцамі пры дапамозе дрона.
Дастаўка палонных дронамі
Пасля гэтага дваіх ацалелых акупантаў «птушачкамі» (паветранымі дронамі) вывелі да лініі абароны ўкраінскіх сіл і ўзялі ў палон. У Трэцяй штурмавой адзначылі, што гэта першы ў сучаснай вайне пацверджаны выпадак паспяховага штурму выключна беспілотнымі платформамі.
Больш за тое, захопленыя пазіцыі да гэтага двойчы не паддаваліся атакам іншых падраздзяленняў.
Украінскае тэхналагічнае войска
Пасля заканчэння аперацыі вызваленыя ўмацаванні і лесапаласу занялі ўкраінскія войскі. Гэта дасягненне стала магчымым дзякуючы ўласнай школе аператараў наземных рабатызаваных комплексаў, якую нядаўна стварыла 3-я штурмавая брыгада.
Чаму гэта важна
Гэты эпізод - наглядны довад таго, што Украіна неўзабаве адаптуецца да сучасных выклікаў. Наземныя баявыя дроны, якія дзейнічаюць у звязку з FPV-камікадзэ і выведвальнымі апаратамі, становяцца новым фактарам, які руйнуе старую расейскую тактыку акопнай вайны.