14 жнiўня 2025, Чацвер, 20:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Для інтэрнэт-крам уводзяць новы абавязак

9
Для інтэрнэт-крам уводзяць новы абавязак

Ён пачне дзейнічаць з пятніцы.

Інтэрнэт-крамы з 11 ліпеня будуць абавязаныя адказваць на электронныя звароты пакупнікоў. Аб гэтым расказала БелТА начальніца ўправы абароны правоў спажыўцоў і кантролю за рэкламай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Іна Гаўрыльчык.

- З 11 ліпеня ўваходзяць у дзеянне нормы, якія прадугледжваюць абавязак інтэрнэт-пляцовак і інтэрнэт-крам адказваць на электронныя звароты спажыўцоў. Дагэтуль такога абавязку не было, - сказала прадстаўніца МАРГ.

Яна звярнула ўвагу, што часта на інтэрнэт-пляцоўках прысутнічаюць прадаўцы не з Беларусі. Гэта ўскладняе разгляд спажывецкіх спрэчак, аднаўленне парушаных правоў. У сувязі з гэтым у перспектыве плануецца ўскласці на інтэрнэт-пляцоўку такія ж абавязкі, як і на прадаўца.

- Калі прадаўца няма ў Рэспубліцы Беларусь, але праз інтэрнэт-пляцоўку спажывец замовіў тавары, ён спрабуе звярнуцца да прадаўца - той не рэагуе, значыць, ён мае права звярнуцца да інтэрнэт-пляцоўкі. Напрыклад, здаць няякасны тавар, запатрабаваць вяртанне грошай за гэты няякасны тавар - растлумачыла Іна Гаўрыльчык.

На 1 студзеня 2025 года ў Беларусі была зарэгістраваная амаль 31 тысяча інтэрнэт-крам. Гэта ў 2,6 разы больш, чым пяць гадоў таму.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках