У дачыненні да лідара гурта «Палац» Алега Хаменку распачалі крымінальную справу
4- 9.07.2025, 19:09
- 5,586

Праваабаронцы прызналі музыку палітвязнем.
У дачыненні да лідара гурта «Палац» Алега Хаменкі распачалі крымінальную справу за супрацоўніцтва з незалежным беларускім медыя, якое значыцца ў спісе “экстрэмісцкіх” фармаванняў. Пра гэта паведаміў 9 ліпеня праваабарончы цэнтр "Вясна".
Праваабаронцы прызналі музыку палітвязнем.
Алег Хаменка - музыка, радыёвядучы, выкладчык, кампазітар, культуртрэгер, прадусар. Лідар фолк-мадэрн гурта «Палац». Пра яго затрыманне стала вядома ў канцы чэрвеня.