«Паляна мары!»
9- 9.07.2025, 19:24
- 5,188

Беларус пахваліўся дванаццаццю чырвонагаловікамі, сабранымі на адной паляне ў лесе.
Беларус Аляксандр Гарбацэвіч знайшоў у лесе цэлую паляну з 12 падасінавікамі на адным месцы. Відэа карыстач апублікаваў у TikTok.
- Паляна мары хваёвых чырвонагаловікаў. На трох квадратных метрах нам усміхнулася ўдача, - адзначыў Гарбацэвіч.
Мужчына падкрэслівае, што чырвонагаловікі ідэальнай якасці. Ён прызнаўся, што яму ўсміхнулася сапраўдная ўдача - знайсці чатыры маладыя чырвонагаловікі, якія раслі разам.
