Расея праваліла запуск гелікоптарнага завода у Індыі
1- 9.07.2025, 19:34
- 6,776

Вінаватыя санкцыі.
Сумеснае прадпрыемства, створанае Індыяй і Расеяй дзеля лакалізацыі вытворчасці не менш за 200 шматмэтавых гелікоптараў Ка-226Т, фактычна замарожанае.
Як адзначаюць у індыйскім Мінабароны, санкцыйныя абмежаванні сарвалі пастаўкі кампанентаў, а вытворчы ланцужок гелікоптараў занадта залежыць ад еўрапейскіх пастаўшчыкоў.
Міжурадавае пагадненне у стварэнні СП Indo-Russian Helicopters было падпісанае ў 2016 годзе. Агульны кошт праекта ацэньваўся ў $1 млрд. Меркавалася, што 140 з 200 гелікоптараў будуць сабраныя ў Індыі на заводзе дзяржаўнай Hindustan Aeronautics Limited (HAL). У 2019 годзе тагачасны міністр абароны Індыі Раджнатх Сінгх заклаў першы камень будучага прадпрыемства ў горадзе Тумакуру (штат Карнатака), аднак праект так і не стартаваў. "Пакуль расейскі бок не прадставіць цалкам лакалізаваны і санкцыйна-ўстойлівы вытворчы план, верагоднасць яго аднаўлення вельмі малая", – дадаў суразмоўца Times of India.
На фоне замарозкі праекта Індыя, тым не менш, разглядае магчымасць новага супрацоўніцтва з Расеяй у авіяцыі. Паводле звестак Financial Express, Міністэрства абароны Індыі вядзе папярэднія перамовы з шэрагам замежных партнёраў у набыцці знішчальнікаў пятага пакалення як часовага рашэння, пакуль краіна працягвае рэалізацыю ўласнай праграмы перспектыўнага сярэдняга баявога самалёта.Праграма разлічаная на найбліжэйшыя 10 гадоў.
Перамовы актывізаваліся на фоне паведамленняў аб магчымых пастаўках кітайскіх знішчальнікаў пятага пакалення ў Пакістан, а таксама напярэдадні чаканага візіту Пуціна ў Індыю, прызначанага ў канцы 2025 года. Як сцвярджае Firstpost, расейская прапанова змяшчае не толькі пастаўкі знішчальнікаў Су-57, але і перадачу тэхналогій з магмымасцьлакальнай вытворчасці з магутнасцяю HAL у Нашыцы, дзе ўжо збіраюцца Су-30МКИ. У выпадку адабрэння прапанова можа стаць часткай нацыянальнай ініцыятывы Make in India.
Сем гадоў таму Індыя выйшла з сумеснага з Расеяй праекта знішчальніка пятага пакалення (Fifth Generation Fighter Aircraft), які прадугледжвае яго стварэнне на аснове Су-57. Прычынай згортвання 11-гадовай праграмы ВПС Індыі называлі непераадольныя разыходжанні ў тэхналагічных і фінансавых пытаннях. Індыйскія вайскоўцы крытыкавалі расейскі знішчальнік, які не адпавядаў патрабаванням утоенасці, а баявая авіёніка, радары і датчыкі не адпавядалі стандартам знішчальніка пятага пакалення.