Анчалоці асудзілі да года турмы за нявыплату падаткаў
- 9.07.2025, 20:44
- 2,614

Таксама італьянскі трэнер павінен выплаціць штраф у памеры 386 тысяч еўраў.
Былы трэнер мадрыдскага "Рэала" Карла Анчалоці асуджаны да аднаго года турмы за ўхіленне ад выплаты падаткаў, пра гэта паведаміла EFE.
Паводле звестак выдання, прычынай стала ўтойванне прыбыткаў, атрыманых ад выкарыстання яго іміджавых правоў у 2014 і 2015 гадах падчас працы ў “Рэале”. У выданні адзначылі, што італьянскі спецыяліст абавязаны выплаціць штраф у памеры 386 тыс.еўраў. Пракуратура выставіла абвінавачанне у падаткавым махлярстве на суму 1,062 млн.еўраў:больш за 386 тыс.еўраў за 2014 год і больш за 675 тыс.еўраў за 2015 год.
Разам з гэтым 66-гадовы італьянец быў апраўданы ў абвінавачанні ў іншым падатковым правапарушэнні, якое, мяркуюць, учыніў у 2015 годзе.Яно таксама тычылася правоў на яго імідж падчас працы ў мадрыдскім “Рэале”.
Згодна з заканадаўствам Гішпаніі, калі турэмнае зняволенне на тэрмін меншае за два гады з'яўляецца першым пакараннем за негвалтоўнае злачынства, яно можа быць замененае на ўмоўны тэрмін або штраф.