15 жнiўня 2025, Пятніца, 11:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

TVN: Польшча ўвяла санкцыі супраць Аляксандра Машэнскага

18
TVN: Польшча ўвяла санкцыі супраць Аляксандра Машэнскага

Гаманец Лукашэнкі патрапіў у чорны спіс.

У нацыянальны санкцыйны спіс Польшчы патрапіў Аляксандр Машэнскі, беларускі алігарх з найбліжэйшага атачэння Аляксандра Лукашэнкі, паведамляе TVN.

Пра ягонае жыццё ў Польшчы ў рэпартажы “Чалавек Лукашэнкі ў Варшаве” паведаміў журналіст Бертальд Кіталь.

“Беларускі алігарх свабодна ездзіць паміж Польшчай і Беларуссю. Ён здымае кватэру ў Варшаве і вядзе тут свой бізнэс”, - гаворыцца ў рэпартажы.

Машэнскі валодае "Мэрсэдэсам" з чырвонымі консульскімі спецнумарамі. У другой палове тыдня кіроўца прывозіць яго на выходныя з Беларусі ў Варшаву.

Машэнскаму належаць буйныя рыбаперапрацоўчыя і малочныя заводы. Яго называюць лаяльным да Лукашэнкі алігархам і гаманцом дыктатара. Аднак з 2020 года пазбягае еўрапейскіх санкцый, нягледзячы на тое, што некалькі разоў яго прозвішча змяшчалі ў чарнавыя санкцыйныяспісы.

У 2022 годзе яго выключылі і з шостага пакета санкцый ЕЗ дзякуючы лабіраванню Вугоршчыны. Са слоў журналіста, гэта можа быць звязана з тым, што набліжэйшы яго паплечнік - Сяргей Нядбайлаў - з'яўляецца ганаровым консулам Вугоршчыны ў Бярэсці.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках