14 жнiўня 2025, Чацвер, 5:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чэргі на выезд у Польшчу рэзка скараціліся

1
Чэргі на выезд у Польшчу рэзка скараціліся

Зараз пасажырам легкавых машын даводзіцца чакаць крыху больш за содні.

У Бярэсці істотна зменшылася чарга легкавікоў і аўтобусаў на выезд у Польшчу, сведчаць звесткі памежнага камітэта. Зараз пасажырам легкавых машын даводзіцца чакаць крыху больш за суткі, хоць яшчэ мінулым тыднем гэты час дасягаў пяці содняў.

Паводле звестак Дзяржпагранкамітэта на 18 гадзін, выезду ў Польшчу чакаюць 270 легкавікоў. Цяпер у пункт пропуску выклікаюць тых, хто зарэгістраваўся ў электроннай чарзе напярэдадні блізу 16:00. Такім чынам, час чакання - крыху больш за суткі. На мінулым тыдні даводзілася патраціць і 5 содняў, у чарзе было 2300 аўтамабіляў.

Аўтобусаў у чарзе - 5. У параўнанні з тым, што было зусім нядаўна, калі збіралася 55-60 аўтобусаў,гэта шчасце.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках