30 лiпеня 2025, Серада, 23:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Славянскі базар» сыходзіць пад ваду

1
«Славянскі базар» сыходзіць пад ваду

Віцебск заліваюць дажджы.

У Віцебску стартаваў міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар". Пачаўся ён традыцыйна з дажджоў. У горадзе затопленыя вуліцы і крамы, паведамляе «Белсат».

9 ліпеня ў горадзе прайшла моцная залева. За няпоўныя тры гадзіны выпала 17 міліметраў ападкаў. Сіноптыкі таксама паведамляюць, што 10 ліпеня надвор'е будзе воблачнае, часам з кароткачасовымі дажджамі.

Пасля дажджоў у Віцебску вялікія лужыны. Гэта зафіксавана каля аўтавакзала, на вуліцы Жасткова, на скрыжаванні Някрасава і Лявонава, на плошчы Перамогі і на праспекце Чарняхоўскага.

Згодна з ім, на плошчы Перамогі не ўсе машыны могуць праехаць удала праз лужыны.

Таксама ад джаджу пацёк дах у гіпермаркеце "Еўраопт", што ў бізнес-цэнтры "Марка-Сіці" на вуліцы Леніна.

Як адзначае "Витебский курьер",падчас "Славянскага базару" у Віцебску рэгулярна ідуць дажджы рознай інтэнсіўнасці. Адзіны раз за апошнія гады, калі ападкаў не было - гэта 2023 год. Дажджы ў горадзе абяцаюць і надалей.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках