15 ноября 2024, пятница, 11:26
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Упартасць прадпрымальнікаў палохае ўладу

9

Напярэдадні 21 студзеня на рынках Менску назіраецца падвышаная актыўнасьць ахоўнікаў і кантралёраў, якія сочаць, ці не раздаюцца ўлёткі і ці не вядзецца агітацыі ў сувязі з заплянаваным на 21 студзеня мітынгам прадпрымальнікаў.

Цягам тыдня колькасьць арыштаваных дэмакратычных актывістаў пераўзышла лічбу 40. Аднак запалохваньні прадпрымальнікаў на рынках і затрыманьні працягваліся ў выходныя.

Улады спрабуюць нейтралізаваць актывістаў-прадпрымальнікаў ня толькі ў Менску, але й у рэгіёнах. Наконадні ў Сьветлагорску быў затрыманы актывіст прадпрымальніцкага руху Анатоль Зьмітровіч, які зьбіраўся ўдзельнічаць у мітынгу прадпрымальнікаў 21 студзеня. Яго адвезьлі ў міліцыю і склалі пратакол за ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў, якая адбылася яшчэ 10 сьнежня ў 2007 годзе.

У Баранавічах актывістам прадпрымальніцкага руху ўручаюць позвы ў райаддзел міліцыі на 21 студзеня. Як стала вядома праваабарончаму цэнтру “Вясна”, апроч позваў многіх прымушаюць падпісаць папярэджаньне аб адказнасьці за ўдзел ў “несанкцыянаваным мерапрыемстве”.

Тым часам у суботу ля Акрэсьціна былі затрыманыя моладзевыя актывісты, якія прынеслі перадачы для вязьняў спецпрыёмніка-размеркавальніка. Яўген Бабровіч, Ягор Баброў, Ганна Ягорава і Аксана Крышчановіч праз нейкі час былі адпушчаныя. На Алега Корбана быў складзены пратакол – міліцыянты абвінавацілі яго ў быццам бы “бруднай лаянцы”. Маладзёна затрымалі да суду, які мае адбыцца 21 студзеня.

Аднак прэвентыўныя арышты і затрыманьні не змянілі пазіцыю прадпрымальнікаў. Як паведамляе БелаПАН, на працоўнай нарадзе ў Адміністрацыі прэзідэнта, што прайшла 18 студзеня, прадпрымальнікі запатрабавалі ад ураду аб'явіць да канца 2008 года пераходны перыяд для пераафармлення індывідуальных прадпрымальнікаў ва ўнітарныя прадпрыемствы. Яны заявілі, што за гэты перыяд заканадаўства аб дзейнасці ПУП мусіць быць дапрацавана, а указ № 760 аб забароне найму работнікаў, апрача блізкіх сваякоў — адменены. У адваротным выпадку прадпрымальнікі пацвердзілі намер 21 студзеня правесці ў Менску мітынг, а з 1 лютага аб'явіць агульнанацыянальны страйк з нявыплатай падаткаў.

Написать комментарий 9

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях