15 ноября 2024, пятница, 4:58
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики
Комментарии 1
0 +
Крывіч, 14:53, 29.11

"Трэцi Рым..."
ср, 13/08/2008 - 19:59. Палітыка
Ўладары Крамля, разбэшчаныя абрынуўшымся на іх шалёным патопам газанафтавых даляраў, асьмеліся ўпершыню пасьля Афганістана на прамую агрэсію супраць суседняй дзяржавы , выкарастаўшы як зачэпку старыя канфлікты, справакаваныя Масквой яшчэ ў апошнія гады СССР у аўтаномных рэгіёнах Грузіі: Абхазіі і Самачабло (Паўдневай Асэтыі).

У тыя гады, праводзячы старую імпэрскую палітыку ў духу старадаўняга Рыма " падзяляй і ўладар", нашчадкі збанкруцелага Трэцяга Рыма пры дапамозе мясцовых камуністаў у Сухумі і Цхінвалі пачалі нацкоўваць народы сваіх рэгіёнаў адзін супраць аднаго, што хутка прывяло да сутыкненьняў і першай крыві. Пасьля таго, як стала відавочна, што прагу грузінскага народу да незалежнасьці не спыніць, Масква сілай фактычна адарвала гэтыя тэрыторыі ад Грузіі, усталяваўшы там марыянетачныя рэжымы. Асабліва крывавым вызначыўся канфлікт у Абхазіі, які скончыўся этнічнай чысткай грузін у верасні 1993. Выкарастаўшы слабасьць маладой грузінскай дзяржавы, асабліва пасьля грамадзянскай вайны, у разьвязаньні якой Крэмль і яго спэцслужбы адгулялі не апошнюю скрыпку, Расея навязала сябе на ролю " міратворца" на захопленных тэрыторыях. Усе спробы розных грузінскіх урадаў аднавіць мірным шляхам еднасьць краіны заўседы натыкаліся на крамлёўскае:" Не", якое агучвалі яго марыянэткі. Пры гэтым незаконныя вайсковыя фармаваньні раз-пораз учынялі беспакараныя ўзброенныя правакацыі супраць грузінскіх уладаў , знаходзячыся пад аховай сваіх гаспадароў- "міратворцаў". Чарговая правакацыя рэжыму ў Цхінвалі прывяла да таго, што ўлады Грузіі вырашылі раззброіць маскоўскіх васалаў і аднавіць сувэрынітэт краіны на гэтай тэрыторыі. Але што дазволена Юпіцеру, то не дазволена быку... Расейскія войскі, парушаючы ўсе нормы міжнароднага права, ўварваліся на тэрыторыю суседняй незалежнай і дэмакратычнай краіны, сябра ААН, якая не мае ні якіх прэтэнзій на землі іншых краін.

Расейскія СМІ, якія знаходзяцца пад поўным кантролям "крамлёўскіх карлікаў", забясьпечваюць прапагандысцкую завесу гэтаму міжнароднаму разбою, сьцьвярджаючы, што асэтыны Паўдневай Асэтыі маюць права на незалежнасьць. Пры гэтым яны цынічна "забываюць" што спробы чачэнскага народу аднавіць сваю незалежнасьць былі вельмі жорстка задушаны Крамлем з выкарастаньнем "градаў", авіяцыі, артылерыі. Сталіцу Чачні зраўнялі з зямлей, пры гэтым загінулі тысячі ўладальнікаў расейскіх пашпартоў, аб лёсе ўладальнікаў якіх у Цхінвалі зараз так цынічна клапоціцца "мачыцель у сарціры". Перш, чым клапаціцца пра незалежнасьць Паўдневай Асэтыі Маскве трэба даць незалежнасьць Чачні, а таксама Паўночнай Асэтыі, дзе пражывае ў 8 разоў больш асэтынаў, чым на Поўдні.

Адвакаты агрэсіі зараз спасылаюцца на косаўскі прэцындэнт, але як і Масква, Тбілісі таксама не прызнаў незалежнасьці Косава. Пад час войнаў у былой малой імперыі на Балканах Югаславіі маскоўскія СМІ, падтрымліваючы Мілошавіча і яго памагатых, раз-пораз падкрэсьлівалі, што сэрбы ёсьць ахвярамі змовы каталікоў і мусульман. Таму Расея павінна дапамагаць праваслаўным братам. А як быць зараз, калі расейскія самалёты бамбяць гарады старажытнай праваслаўнай краіны!?

Ответить
 
Написать комментарий
E-mail не будет опубликован