12 ноября 2024, вторник, 22:30
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

«Ляпис Трубецкой» победил в «Чартовой дюжине» (Видео)

2

Группа «Ляпис Трубяцкой» вернулась в Минск с очередной победой. В Москве на выходных прошла церемония вручения российских рок-наград «Чартова дюжина», где «Ляписы» победили с клипом «Капитал» в номинации «Видео года», сообщает сайт generation.by.

Спачатку Міхалок і кампанія выйшлі на сцэну маскоўскага СК «Алімпійскі», каб адыграць забойны сэт з чатырох песень («Залатая антылопа», «Капітал», «Харэ» і новая — «Маніфэст»). Трохі пазьней — каб атрымаць чарговы прыз, якім стала цяжкая кніга са шкла і мэталу — сымбаль расейскай рок-н-рольной прэміі «Чартова дюжина», заснаванай «Нашим Радио».

Сяргей Міхалок, звыклы ўжо да такой сытуацыі, заявіў:

«Чым больш узнагарод атрымлівае «Капітал», тым мацней я сябе адчуваю ўдзельнікам гурта Eagles — таго, што 30 год зарабляў бабкі адным-адзіным гітом. Не, рабяты, мне гэта не цікава. Можа вы і лічыце «Капітал» нашым «Гатэлем «Каліфорнія», але ў «Ляпісаў» ужо новы альбом напалову гатовы — чакайце новых вандэрфул сурпрайзаў!».

Акрамя гэтага лідэр гурта пракамэнтаваў вынікі нядаўняй цырымоніі «Рок-Каранацыя 2007», дзе «Ляпісы» перамаглі ў намінацыях «Лепшая песьня» («Капітал») і «Лепшы відэакліп» (зноў «Капітал»).

«Шчыльны гастрольны графік перашкодзіў нам самім выйсьці за сваімі прызамі, але мы спадзяемся, што яны ня згубяцца ў сутарэньнях найстарэйшай беларускай рок-прэміі», — сказаў Міхалок. — «Магчыма, гадоў праз пяць мы зможам прэтэндаваць і на галоўны прыз — “Гурт году“, а пакуль — будзем вучыцца ў нашых больш пасьпяховых таварышаў, сапраўдных герояў мінулага сэзону, каманды Neuro Dubel».

Написать комментарий 2

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях