15 ноября 2024, пятница, 11:46
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Александр Чубрик: «Это не либерализация – просто властям нужны деньги через приватизацию»

Национальный Банк Республики Беларусь увеличил максимально допустимую долю иностранного капитала в совокупном уставном фонде белорусских банков с 25 до 50 процентов.

Афіцыйныя крыніцы паведамляюць, што гэтае рашэньне праўленьня Нацбанку было ўзгодненая з кіраўніком дзяржавы. Ці можна гэта назваць чарговым крокам па лібэралізацыі беларускай эканомікі? Ці няма небясьпекі замежнай інтэрвэнцыі на банкаўскім рынку Беларусі? На пытаньні “Радыё Свабода” адказвае эканаміст Аляксандар Чубрык.

-- Ці можна гэтае рашэньне назваць крокам у накірунку пэўнай лібэралізацыі банкаўскага сэктару Беларусі?

-- Вядома, можна. Даўно ўжо вядуцца перамовы ў рамках уступленьня Беларусі ў WTO, і даўно гаворыцца, што трэба такія абмежаваньні здымаць. Але вы ведаеце, што ў нас вельмі цяжка здымаць любыя абмежаваньне. Але я б сказаў, што гэта ня тое, каб лібэралізацыя – проста ўладам патрэбныя грошы праз прыватызацыю.

Таму, магчыма, будзе нарэшце ажыцьцёўлены намер прадаць замежнікам 10 працэнтаў акцыяў “Беларусбанку”, яшчэ нейкія дзяржаўныя банкі будуць рыхтавацца да продажу. Для гэтага такое рашэньне і спатрэбілася. Але палова – гэта ня 100 працэнтаў, і разьлічваць, што замежнікам будуць прададзеныя найбуйнейшыя беларускія банкі – пакуль не даводзіцца.

-- Але ці не прывядзе гэты крок да нейкай небясьпекі замежнай інтэрвэнцыі ў банкаўскім сэктары Беларусі?

-- Пра якую інтэрвэнцыю можна казаць. Тым больш замежных грошай – тым лепей. Калі замежныя банкі хочуць набыць нашы, інвэставаць сюды капіталы, тэхналёгіі, сучасны мэнэджмэнт, магчымасьць прыцягваць грошы на замежных рынках – гэта ж выдатна. У краінах Прыбалтыкі, бадай, пад 100 працэнтаў банкаўскай сыстэмы прыватызаваныя. Ніякай небясьпекі тут няма.

-- Паведамляецца, што сукупны статутны фонд беларускіх банкаў павялічыўся і склаў 2,4 мільярды даляраў. Калісьці прыводзіліся лічбы, што гэты аб’ём параўнальны з статутным фондам аднаго расейскага моцнага банку. Ці гэта параўнальна і цяпер?

-- Прыкладна тое самае. Гэта вельмі невялікія грошы па міжнародных мерках.

Написать комментарий

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях