15 ноября 2024, пятница, 16:12
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Армейский дневник Франака Вячорки (часть 5)

12

Насильственно призванный в армию лидер «Моладзі БНФ» Франак Вячорка рассказывает, как получил первый «наряд вне очереди» за «неисполнение требований старшего начальника».

Начальство военной части наказало молодежного активиста за отказ показывать свой интернет-дневник в «Живом журнале» для вычитки, пишут «Белорусские новости».

12 сакавіка. Нарад па-за чаргой

«Встать! Смирно! Рядовому Вечерку — наряд вне очереди!»

Гэтак мяне пакаралі перад усім асабістым складам тэрміновай службы. Нехта выдрукаваў мой армейскі дзёньнік, далажыў начальству. Начальства вырашыла, што я пішу ня тое, што трэба, і пакарала мяне. У асабістай справе запісалі, што мне вынесена вымова «за невыкананьне патрабаваньняў старшага начальніка». Маўляў, перад тым, як публікаваць, прынось нам на вычытку. Я, натуральна, адмовіўся, за што і паплаціўся.

Але мушу прызнаць свае хібы. Па-першае, бульба на складзе хоць і гнілая, але гэта ня значыць, што нам падаюць гнілую бульбу на стол. Па-другое, баявая гатоўнасьць нумар адзін можа здарацца па пяць-сем разоў на дзень. А вось дызельны генератар запускаецца радзей, толькі калі падключаецца прымусовае сілкаваньне. А гэта здараецца раз на паўгода. Па-трэцяе, сапраўды, у нашай часьці ёсьць некалькі афіцэраў, якія матам не лаюцца. Але гэтыя выключэньні якраз пацьвярджаюць правіла.

Маючы за плячыма вымову, наўрад ці мне дачакацца сяржанцкіх лычак. А можа, яно і лепей: чыстыя пагоны — чыстае сумленьне.

13 сакавіка. Рамантыка ў войску

Ёсьць тут і свая рамантыка.

Спускаешся па бэтонных прыступках у халоднае скляпеньне — камандны пункт. Ідзеш доўгім калідорам у вялікае прыцемненае памяшканьне. Мноства індыкатараў, тэхнікі, падобнай да першых ЭВМ. Афіцэры не адрываюцца ад тэлефонных апаратаў, даюць нейкія важныя ўказаньні. Перад імі — трохмэтровыя падсьветленыя экраны. Пляншэты, за якімі працуюць салдаты — малююць маршруты паветраных судоў. Усё, як у кіно. Тэхніка, відавочна, не новая, але атмасфэра фантастычная.

Калі мяне перавялі з пляншэту на РЛС — радыёлякацыйную станцыю, я пайшоў у начную стажыроўку за індыкатар. Зялёная стрэлка робіць шэсьць абаротаў у хвіліну. Менавіта такая дыскрэтнасьць выдачы інфармацыі на перамяшчэньні самалётаў.

Калі наша дзяжурства скончылася, мы ляглі спаць. Менавіта там, у мэталічным кузаве радыёлякацыйнай станцыі, сярод дзеючых прыбораў і агрэгатаў. Паслалі бушлаты, уключылі батарэю і заснулі...

14 сакавіка. Войска — не турма?

Войска — асаблівы від зьняволеньня. Наша часьць нагадвае выпраўленчую калёнію — «хімію», дзе мы ўсе, невінаватыя, атрымалі па паўтара году.

Раптоўна пачалася эпідэмія грыпу. Адмянілі наведваньні і звальненьні. У сувязі з пачаткам вучэньняў «Восень-2009» строга забаранілі мабільныя тэлефоны. Зьнянацку перастаў працаваць таксафон-аўтамат. Мы, салдаты, аказаліся адарванымі ад сьвету. Здаецца, зьбег абставінаў, але, знаходзячыся тут, усё менш верыш у супадзеньні.

Да многіх зьбіраюцца бацькі, родныя, дзяўчаты з Гомелю, Менску, Магілёву. Хлопцы тыдзень, а то і месяц чакалі нядзелю, каб выйсьці ў горад і пабачыць блізкіх. І вось вам паведамляюць, што заўтра нікуды не пойдзеце — і ўсё.

Звальненьні паложаны вайсковым статутам. Кожны салдат мае права на звальненьне раз на тыдзень. Нашае камандаваньне гэта ўпарта ігнаруе і адпускае салдат пад строгае «але», толькі калі прыязджаюць бацькі. Некаторыя хлапцы вылазілі з вайсковай часткі толькі адзін-два разы за паўгода-год службы.

Хай пасьля не зьдзіўляюцца, чаму маладыя хлапцы ўпарта ня хочуць ісьці ў гэтую армію.

16 сакавіка. Зьбіраем бібліятэчку

У пакоі — тэлевізар, вялікая пашарпаная канапа, некалькі партаў, крэслаў. На падвоканьні — гаршчкі з дэкаратыўнымі кветкамі. На сьценах — партрэт галоўнакамандуючага і тыпавыя плякаты пра структуру ўзброеных сілаў, дзяржаўны лад, герб, сьцяг РБ, герояў-лётчыкаў і парадак прызначэньня кляснасьці сьпецыялістаў. На тумбачцы — акварыюм з залатымі рыбкамі, адрыўны каляндар «Родны край» і кніга пра герб і сьцяг. Гэта — пакой для адпачынку і інфармаваньня. Альбо, па-салдацкаму, «ленінка».

Мы з салдатамі зьбіраем бібліятэчку. Пакуль кніг мала, захоўваем іх у тумбачцы. Старшына паабяцаў уладкаваць шафку, калі тумбачкі будзе замала. Ужо маем некалькі кніжак замежных клясыкаў, «Адкусі галаву вароне» і «Каханак яе Вялікасьці» Уладзіміра Арлова, падпісаныя аўтарам, Курт Ванегут, Кафка, Пялевін, «Псыхалёгія лідэра» і «Мова пісьма», Халед Хасэйні «Бягучы за ветрам», Эліза Ажэшка «Хам», Генрык Сянкевіч "Quo vadis?" і іншыя.

Гэтак выглядае правая палова палічкі. Зьлева стаяць запыленыя карэньчыкі кніг невядомых мне аўтараў. Пагартаўшы іх, я двойчы падзякаваў Богу, што Савецкі Саюз закончыўся і ніхто не прымусіць гэта чытаць.

Некалькі кніг выняў зампаліт: «Армія ў нас, вядома, па-за палітыкай, але ты сам разумееш...» Пад сумнеў патрапіла «ARCHE» 2004 году выпуску, Уладзімір Арлоў «Прысуд выканаў невядомы» (пра Ігната Грынявіцкага, які зьдзейсьніў замах на расейскага цара) і чамусьці «Пяць мужчын у лесьнічоўцы», п’есы Алеся Петрашкевіча «Приласкать и уничтожить» і вершы-байкі Алеся Няўвеся «Адлуп».

Рэестр кніг пакуль не стваралі. Салдаты і сяржанты вольна бяруць, што падабаецца, і чытаюць. Так бы мовіць, самаадукоўваюцца.

Зьвяртаюся да ўсіх спрычыніцца да нашай бібліятэчкі і даслаць кніжкі найлепш мастацкай і навукова-папулярнай літаратуры, на адрас: горад Мазыр, вуліца Астроўскага, в/ч 48694, індэкс 247760. Разумны салдат — моцнае войска.

Написать комментарий 12

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях