8 ноября 2024, пятница, 17:58
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики
Комментарии 3
0 +
фома, 12:42, 25.03

"...Наш край аднавіў сваю Незалежнасьць у 1991 годзе, на мапе сьвету зьявілася Рэспубліка Беларусь..."
--------------------------------------------------------------------------------------------------------------
А в 2011 году наша страна опять теряет свою независимость, распродается собственность, россияне хозяйничают и диктуют свои условия! И мы все знаем, КТО В ЭТОМ ВИНОВАТ! ШОС!

Ответить
0 +
aboutmagic, 12:52, 25.03

Протеряли мы почти всю свою независимость. Стареем видимо. Ивонка тоже моложе не стала. У меня такое ощущение нехорошее, что все мы помрем раньше, чем всенароднолюбимоизбранныйлидерреволюциинации. :(
Так нам значит нужна была государственность, что мы отдали ее на попрание колхознику. Позор нам.

Ответить
0 +
Alexander, 16:46, 25.03

Беларусы ва ўсім сьвеце дэкляруют 25 Сакавіка, як найвялікше Сьвята ў гісторыі свайго Народу.

Яны ўшаноўваюць памяць адданых беларускіх патрыётаў, якія працягваючы традыцыі вызвольных паўстаньняў 1794, 1831, 1863 гадоў праз 123 гады расейскага панаваньня на Бацькаўшчыне дамагліся шляхам свабоднага волявыяўленьня народу ўзнавіць у 1918 годзе дзяржаўнасьць Беларусі.

Акт 25 Сакавіка ёсьць вынікам шматгадовае барацьбы Беларускага Народа за сваю сьветлую будучыню. Ён ёсьць істотнейшым крокам, абумовіўшым далейшы накірунак у змаганьні за сапраўдную незалежнасьць нашае краіны.

Сёньня ўжо відавочным, дакументальна падзцверджаны фактам ёсьць тое, што бяз абвяшчэньня БНР бальшавіцкая Расея ніколі ня пайшла б на стварэньне БССР. І нашыя старадаўнія Гарадзеншчына й Берасьцейшчына, дзе пачало свой слаўны шлях у гісторыю Вялікае Княства Літоўскае, нашая Меншчына - сэрца Бацькаўшчыны, нашыя слаўныя Полаччына й Магілёўшчына, на працягу стагоддзяў непераадольнымі бастыёнамі стрымліваўшыя экспансію маскоўскій ордаў углыб нашае дзяржавы і Еўропы, напаткаў бы лёс Смаленшчыны, Браншчыны, Пскоўшчыны, мільёнаў беларусаў якіх былі гвалтоўна зрусіфікаваны, пазбаўлены свае гістарычнае памяці, пераўтвораны ў ''іванаў бяз роду й племяні'' - рабоў маскоўшчыны. Гістарычная супольнасьць людзей, якая завецца ў сьвеце Беларускі Народ, назаўсёды зьнікла б з абшараў зямлі, а дзяржава Беларусь ніколі ня зьявілася б на палітычнай мапе Еўропы.

На сёньняшнім этапе разьвіцьця нашае гісторыі мы назіраем, што пануючы ў Беларусі рэжым руйнуе якраз ўсё тое, што рупліва ўзнаўляў у 1918 годзе ўрад Беларускае Народнае Рэспублікі.

На вачох беларусаў і ўсяго сьвету адменены, зьняважаны й забаронены Беларускія дзяржаўныя нацыянальныя сымбалы, практычна ліквідавана беларуская школа й беларускае навучаньне, беларускія сродкі масавае інфармацыі, выключана з афіцыйнага ўжытку беларуская мова, развальваюць нацыянальнае мастацтва й беларускую літаратуру, ліквідуюць беларускія навучальныя ўстановы, афіцыйна фальсіфікуюць нацыянальную гісторыю.

Тое ёсьць палітыка этнацыду й лінгвацыду, якую праводзіць рэжым у Беларусі вось ўжо больш за 16 год .

Ніякі нацыянальны ўрад ніколі ў гісторыі ня праводзіў і нідзе ня праводзіць самазабойчай антынацыянальнае палітыкі. Палітыку духоўнага, культурнага й дэмаграфічнага вынішчэньня нацыі праводзяць толькі чужынцы, толькі акупанты.

Фармальна трымаючыся на вырабленым аўтарытарызме Лукашэнкі, а ў сапраўднасьці - на падтрымцы Масквы, сёньняшні рэжым ўлады ў Беларусі ёсьць рэжым антыбеларускі, чужародны, русіфікатарскі і акупацыйны....

Зварот Старшыні Рады БНР Сп-ні Івонкі Сурвіллы - голас Вольных Грамадзянаў Вольнага Сьвету, якія ёсьць дзейснаю часткаю раскіданага па ўсім сьвеце дванаццацімільённага Беларускага Народу, часткаю, ня падуладнаю рэжыму, пануючаму на Бацькаўшчыне, ня падуладнаю чужынскай волі, часткаю, непарушна зьвязанаю з Беларусьсю і ажыцьцьяўляючую пэўныя высілкі дзеля перамогі Дэмакратыі ў Метраполіі.

Зварот ёсьць праява Сусьветнае Беларускае Салідарнасьці.

Гісторыя паказвае - Людзкая Салідарнасьць заўсёды перамагала тыранію.

Пераможа й на гэты раз!

Памятайма, калі мы разам - ніколі параза!

Жыве Беларусь у кожным з нас!
Жыве Беларусь у Беларусі!
Жыве Беларусь у Сьвеце!

Ответить
 
Написать комментарий
E-mail не будет опубликован