24 декабря 2024, вторник, 21:01
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Памерла ўдава Рыгора Барадуліна Валянціна

2
Памерла ўдава Рыгора Барадуліна Валянціна

Ёй было 85 гадоў.

У апошні час Валянціна Барадуліна часта хварэла, у жніўні 2024 года нават трапіла ў рэанімацыю. Ёй было 85 гадоў. Бабуляй апекавалася ўнучка Дамініка, перадае «Радыё Свабода».

Рыгор і Валянціна пазнаёміліся яшчэ ў студэнцтве. Сужэнцы пражылі разам 53 гады у шчасьлівым шлюбе.

У 2010 годзе, калі Рыгор Барадулін хварэў, Валянціна Міхайлаўна Барадуліна казала ў інтэрв’ю пра шлюб:

«Адно можна з упэўненасьцю сказаць, што ня сумна было. Калі ў людзей ёсьць пачуцьцё гумару — а і ў яго, і ў мяне, спадзяюся, яно ёсьць — дык жыць лягчэй, і ўсялякія непрыемнасьці можна закаляраваць нейкім жартам ці анэкдотам. Няроўнае жыцьцё было, канешне, але ўвогуле — я шчасьлівая», — расказвала яна.

Валянціна была «лірычнай музай» паэта, ёй першай раніцай на кухні дзядька Рыгор чытаў свое вершы, напісаныя ўначы.

У 2015 годзе, праз год пасьля сьмерці сужэнца Валянціна апублікавала ў часопісе «Дзеяслоў» успаміны пра свайго мужа, народнага паэта Беларусі. Называліся нататкі «53 гады разам з геніем — непрыхарошаныя ўспаміны».

«Я павінна прызнацца, што не думала, што Рыгор — такі глыбокі чалавек і паэт. Мне здавалася, што ён найперш лірычны дый толькі, а калі прачытала ягоныя «Ксты», зразумела, што памылялася... Значыцца, я проста недаацэньвала яго...» — напісала яна.

Валянціна Барадуліна пайшла з жыцьця 18 сьнежня. Разьвітаньне з ёй ужо адбылося.

Написать комментарий 2

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях